Сёння роўна год бязвіза

24 июля 2019
Сёння роўна год, як падпісаны ўказ аб трыццацідзённым бязвізавым знаходжанні замежных турыстаў у Беларусі. Згодна з дакументам, госці з васьмідзесяці дзяржаў могуць знаходзіцца ў нашай краіне без візы на працягу трыццаці дзён. Ёсць толькі адна ўмова: уезд і выезд павінны быць праз дзяржаўную мяжу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, толькі за год дзеяння ўказа Беларусь наведалі 137 тысяч турыстаў. Асаблівую цікавасць наша краіна выклікае ў гасцей з Германіі. Па колькасці ўездаў лідзіруюць грамадзяне менавіта гэтай краіны. Далей - Італія, ЗША і Польшча. Усяго за час дзеяння бязвізавага рэжыму ў нас пабывалі 267 тысяч турыстаў.