Сёння - рэзервовы дзень для ўступных экзаменаў у 5-ыя класы гімназій

10 июня 2013

Сёння ў Беларусі - рэзервовы дзень для ўступных экзаменаў па матэматыцы, рускай і беларускай мовах у 5-ыя класы гімназій. Прайсці выпрабаванні змогуць дзеці, якія па ўважлівай прычыне не змаглі прыйсці 3, 5 або 7 чэрвеня. Тэксты для дыктовак па рускай і беларускай мовах, а таксама нумар кантрольнай па матэматыцы будуць аб'яўлены ў 10:55 па тэлеканале Беларусь 1 і Беларускім радыё.
Пры прыёме ў гімназіі таксама будуць улічвацца гадавыя адзнакі па прадметах.