Сёння вырашыцца галоўная інтрыга IV Армейскіх міжнародных гульняў

11 августа 2018

На ваенным палігоне ў Алабіна пройдзе фінал конкурсу "Танкавы біятлон". З 23 каманд да канца дайшлі 4 наймацнейшыя. Гэта Расія, Казахстан, Беларусь і Кітай. Усе яны будуць удзельнічаць у эстафеце. Ад кожнай краіны тры танкавыя экіпажы. Задача кожнага - пераадольваючы перашкоды, прайсці 16-кіламетровую трасу і паразіць 24 мішэні. Па выніках папярэдніх конкурсаў, у "Танкавым біятлоне" каманда Беларусі пакуль займае трэцяе месца. Таксама сёння адбудзецца ўрачыстае закрыццё Гульняў.