Сёння пройдзе заключная рэпетыцыя спартыўна-маладзёжнага шэсця да Дня Незалежнасці

2 июля 2013

У Мінску сёння пройдзе заключная рэпетыцыя спартыўна-маладзёжнага шэсця да Дня Незалежнасці. У сувязі з гэтым будзе часова абмежаваны рух па праспекце Машэрава на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў з 9:45 да 15:00. Дзяржаўтаінспекцыя Мінска просіць вадзіцеляў з разуменнем паставіцца да абмежаванняў і загадзя планаваць іншы маршрут.