Сёння пройдзе першы беларуска-кітайскі гуманітарны форум

4 сентября 2015

Сёння ў Пекіне ролю Беларусі і Кітая ў Другой сусветнай вайне абмяркуюць навукоўцы дзвюх краін. На першым беларуска-кітайскім гуманітарным форуме нашу дэлегацыю ўзначальвае першы намстаршыні прэзідыума Акадэміі навук Сяргей Чыжык. У праграме - даклады і перамовы з кіраўніцтвам кітайскай Акадэміі грамадскіх навук. Як чакаецца, бакі падпішуць палажэнне аб правядзенні конкурсаў сумесных праектаў.