Сёння пройдзе фінал конкурсу "100 ідэй для Беларусі"

29 апреля 2017

Каля 120 распрацовак прапануюць сёння маладыя навукоўцы ў фінале рэспубліканскага моладзевага конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Адкрые свята навукі і інавацый маляўнічае шоу "Нас мільёны", а прэзентацыя праектаў пройдзе ў фармаце стартапу.

Экспертны савет вызначыць дзесяць пераможцаў. Аўтары лепшых праектаў атрымаюць грашовыя гранты на іх далейшае развіццё, а таксама змогуць прадставіць нашу краіну на міжнародным моладзевым конкурсе "100 ідэй для СНД - 2018".