Сёння прайшлі вучэнні абласных гарнізонаў МНС

17 июня 2016

З-за выбуху ў кампрэсарнай камеры на заводзе па вытворчасці электрацягнікоў абваліўся дах аднаго з цэхаў, абломкі заблакіравалі некалькіх рабочых, у будынку пачаўся пажар. Па такім сцэнарыі сёння прайшлі вучэнні абласных гарнізонаў МНС. План дзеянняў адпрацоўвалі звыш паўсотні ратавальнікаў і пятнаццаць адзінак тэхнікі Мінскага і Дзяржынскага ўпраўленняў. Тут разгарнулі і палявы штаб камандавання, адкуль пажарныя разлікі атрымлівалі аператыўныя тактычныя распараджэнні.

У вучэннях задзейнічалі і персанал прадпрыемства. Адпрацоўвалі першыя дзеянні пры ўзнікненні пажару. У такія трэніровачныя палігоны раз на тры гады пераўтвараюць кожны завод, малочна-таварны комплекс і іншыя вытворчасці Мінскай вобласці.