У судзе Завадскога раёна Мінска праходзяць слуханні па справе аб забойстве лучніцы Ганны Сардэчкінай. І як нам перадае наш карэспандэнт, абвінавачаны, а гэта былы муж забітай, цалкам прызнаў сваю віну. На допыце мужчына распавёў, што ў яго пасля разводу пачаліся сваркі з Ганнай, а гэта перашкаджала яго нармальным зносінам з сынам. Нагадаем, Ганна Сардэчкіна прапала летась у жніўні. Пра знікненне дзяўчыны заявіў сам былы муж - зараз ён на лаве падсудных. Лічыцца, што пасля сваркі ён задушыў Ганну. Цела ахвяры раздзяліў, а астанкі ў пакетах для смецця вывез на таксі на Цнянскае вадасховішча ў Мінску і выкінуў у ваду. Эксперты прызналі, што затрыманы ў свядомасці. Яму прад'явілі абвінавачанне паводле артыкула Забойства. Спачатку абвінавачаны хадайнічаў, каб працэс быў закрыты, улічваючы яго складанасць. Але суд адхіліў прашэнне.














