Сёння праходзіла прамая лінія па прафілактыцы клешчавога энцэфаліту

11 июля 2013

Сёння ў рамках правядзення дзён інфармавання насельніцтва праходзіла прамая лінія па прафілактыцы клешчавога энцэфаліту. Спецыялісты гарадской інфекцыйнай клінічнай бальніцы давалі кансультацыі па абароне і аказанні першай медыцынскай дапамогі пры заражэнні. Кляшча на целе трэба адразу выдаліць, прадэзінфіцыраваць рану і прыняць антыбіётык.


Адным са спосабаў абароны застаецца своечасовая прышчэпка. А падчас паходу ў лес урачы рэкамендуюць выбіраць вопратку, якая максімальна закрывае цела, і выкарыстоўваць рэпеленты. Дачнікам жа неабходна рэгулярна касіць траву.