Сёння прафесійнае свята ў работнікаў сацыяльнай сферы

5 января 2018

Прадстаўнікі гэтай прафесіі дапамагаюць у рэабілітацыі людзям з абмежаванымі магчымасцямі, займаюцца паліятыўным доглядам, працуюць з людзьмі сталага ўзросту. Да свята лепшыя работнікі атрымалі ганаровыя граматы і падзякі.

Штогод з'яўляюцца і новыя віды сацыяльных паслуг. У цэнтральным раёне Мінска, напрыклад, рэалізуюць праект дапамогі пенсіянерам «Унучка на гадзіну», а ў Кастрычніцкім раёне – карысны праект для бацькоў – «Хвілінка для матулі».