Сёння прафесійнае свята адзначаюць супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі Беларусі

20 декабря 2017

Роўна 100 гадоў таму былі створаныя органы УНК, а праз год утвораная і ваенная контрразведка. 

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам. Калі вайна можа быць і інфармацыйнай, і эканамічнай, а ад тэрактаў не застрахаваны ні адзін горад, значэнне афіцэраў КДБ узрастае.

Гэтая дата многія гады адзначалася як Дзень чэкіста. І толькі рашэннем кіраўніцтва Беларусі 20 снежня стала афіцыйным Днём супрацоўніка органаў дзяржбяспекі.