Сёння прафесійнае свята адзначаюць металургі

20 июля 2014

Сёння прафесійнае свята адзначаюць людзі мужнай прафесіі - металургі. Гэтая галіна - адна з найважнейшых у народнай гаспадарцы краіны. Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі прадукцыя Беларускага металургічнага завода адпавядае сусветным стандартам і займае сур'ёзныя пазіцыі ў экспарце. Сёння ў Жлобіне, дзе кожны пяты жыхар - металург, традыцыйна праходзяць масавыя гулянні і канцэрты.