Сёння прадоўжаць работу прамыя тэлефонныя лініі

23 мая 2015

Сёння ў сталіцы і абласцях прадоўжаць сваю работу прамыя тэлефонныя лініі. Задаць свае пытанні можна да паўдня. Паралельна з кіраўніцтвам абласцей прамыя тэлефонныя лініі правядуць старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, іх намеснікі і кіраўнікі спраў. Прамыя лініі таксама пройдуць у шэрагу міністэрстваў і ведамстваў.