Прыём грамадзян прайшоў у Бярэзінскім раёне

30 октября 2018

Усе пытанні важныя і патрабуюць ўвагі. Менавіта пад такім лейтматывам прайшоў сёння прыём грамадзян у Бярэзінскім раёне. Мясцовых жыхароў выслухаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці - Ігар Яўсееў. Да таго ж, на асабісты прыём прыехалі нават з Мінска і Салігорска. Сярод асноўных пытанняў - зямельныя спрэчкі, рамонт дарог, сацыяльныя выплаты. Усе пытанні Ігар Яўсееў узяў на кантроль. Каб разабрацца ў некаторых, паабяцаў асабіста выехаць на месца.

Пасля прыёму грамадзян інспектар па Мінскай вобласці пабываў на адным з сельгаспрадпрыемстваў Бярэзінскага раёна, ацаніў ход асенне-палявых работ і падрыхтоўку тэхнікі да зімы.