Сёння прадстаўніц прыгожага полу ўшаноўвалі ў Віцебскім абласным камітэце

14 октября 2013

Сёння, у Дзень маці, прадстаўніц прыгожага полу ўшаноўвалі ў Віцебскім абласным камітэце. Цёплыя словы падзякі за матчын подзвіг прагучалі ў адрас мнагадзетных маці. У гонар свята 8 чалавек узнагароджаныя ордэнам Маці, а 25 удастоеныя прэміі імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі.


Гэта абласная ўзнагарода ў Прыдзвінні ўручаецца ўжо дзесяць гадоў жанчынам, якія з'яўляюцца ўзорнымі маці насуперак цяжкім жыццёвым абставінам.