Сёння прадставілі новага старшыню Бярэзінскага райвыканкама

22 декабря 2020
Кадравыя змяненні ў структуры кіраўніцтва Мінскай вобласці. Сёння прадставілі новага старшыню Бярэзінскага райвыканкама. Дзяніс Дзішук, нягледзячы на тое што малады кіраўнік (яму 36 гадоў), ужо эканаміст з вялікім вопытам працы ў аграпрамысловым комплексе. Да гэтага працаваў у Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах. Як адзначыў губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын падчас прызначэння новага старшыні,  у Бярэзінскага раёна  вялікі патэнцыял для развіцця сельскай гаспадаркі, а таксама малога і сярэдняга бізнесу. Але разам з тым трэба надаць павышаную ўвагу і добраўпарадкаванню самога горада Беразіно. А значыць стварыць максімальна камфортнае асяроддзе для пражывання.

Дарэчы, сам Бярэзінскі раён дастаткова кампактны - яго насельніцтва крыху больш за 22 тысячы чалавек. З прамысловасці  - вытворчасць дарожных матэрыялаў. Але аснова – АПК,  гэта 13 сельгаспрадпрыемстваў.