Сёння прадставілі новага кіраўніка Дзяржкамваенпрама

20 августа 2018

Старшынёй ведамства стаў Раман Галоўчанка. Дагэтуль ён займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Адзначым, што Раман Галоўчанка працаваў і ў ваенна-прамысловым камітэце, з 2009 па 2013 год займаючы пасаду першага намесніка.

Як адзначыў сам новы кіраўнік ведамства, перад ім сёння пастаўлены шэраг задач, у тым ліку перайсці з этапа стабілізацыі, планавання і развіцця да фазы стварэння высокатэхналагічных узораў узбраення і тэхнікі, а таксама пашырыць пералік, які будзе выкарыстоўвацца як беларускай арміяй, так і для экспарту.

Раман Галоўчанка, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі: "Я планую наведаць усе прадпрыемствы, азнаёміцца з іх працай: што адбываецца на іх, з калектывамі пагутарыць, праблемныя пытанні вырашыць. Ну і, зразумела, самую пільную ўвагу я надам выкананню дзяржпраграмы ўзбраення, дзяржзаказу і тым інавацыйным праектам па стварэнні новых узораў узбраення і тэхнікі, якія зараз знаходзяцца ў распрацоўцы".

Што да праблемных пытанняў, у прыватнасці, прадпрыемства "Тэхніка сувязі", якое наведаў Прэзідэнт Беларусі, то тэрміны па навядзенні там парадку ўжо вызначаны. Да канца верасня плануецца завяршыць комплекс работ.