Сёння старшыня сената парламента Пакістана наведаў Белдзяржуніверсітэт

3 февраля 2017

У сваім выступленні Міян Раза Рабані гаварыў аб зацікаўленасці ў абмене студэнтамі і выкладчыкамі дзвюх краін, падкрэсліўшы, што каля 60% насельніцтва ў Пакістане зараз маладзейшыя за 30 гадоў. І каб адносіны паміж краінамі былі доўгатэрміновымі і прадуктыўнымі, неабходна забяспечыць сувязь паміж маладымі пакаленнямі. Нагадаем, у 2015-м БДУ прымаў з візітам прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа. Пасля гэтага адбыўся візіт у адказ дэлегацыі кіраўнікоў беларускіх ВНУ, падчас якога быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве.

У супрацоўніцтве з Пакістанам вызначаны шэраг сумесных праектаў у галіне біятэхналогій, харчовай прамысловасці, мікраэлектронікі, хімічных тэхналогій.