Арганізацыя адзначае свой 23 дзень нараджэння. 13 верасня 1990 года яна змяніла статус усесаюзнай арганізацыі на самастойную. Зараз дзіцячае аб'яднанне спрабуе прыцягнуць увагу грамадскасці і нагадаць маладому пакаленню аб юных героях Другой сусветнай вайны. Беларускія піянеры зоймуцца рэканструкцыяй сквера імя Марата Казея і помніка герою ў Мінску.
Вікторыя Мянанава, старшыня Цэнтральнага савета АТ Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя: Усе гэтыя мерапрыемствы мы праводзім у рамках святкавання 70-ай гадавіны са Дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Сёння каля 600 тысяч дзяцей па ўсёй краіне носяць гальштук чырвона-зялёнага колеру. А ў свята іх стане на 70 чалавек больш. На плошчы Дзяржаўнага флага ўпершыню пройдзе ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў піянеры.














