Сёння праваслаўны свет адзначае Грамніцы

15 февраля 2017

Гэта адна з 12 найважнейшых царкоўных падзей, якая завяршае цыкл калядных урачыстасцяў. Падрабязней - Вольга Мядзведзь.

Адно з самых старажытных хрысціянскіх свят носіць назву Грамніцы невыпадкова. З царкоўнаславянскай мовы гэтае слова перакладацца як "сустрэча". Самым раннім гістарычным сведчаннем аб святкаванні Грамніц з'яўляюцца запіскі заходняй пілігрымкі ў Іерусаліме канца чацвёртага стагоддзя, у якіх Грамніцы яшчэ не былі самастойным святам, а называліся «саракавым днём ад Богаз'яўлення».

Гэтая ўрачыстасць адзначаецца ў памяць аб апісанай у Евангеллі сустрэчы, якая адбылася на саракавы дзень пасля Нараджэння Хрыстовага. Дзева Марыя і праведны Іосіф прынеслі Ісуса ў Іерусалімскі храм, каб здзейсніць устаноўленую законам тых часоў падзячную ахвяру Богу за першынца. Там іх сустрэў адзін з сямідзесяці двух перапісчыкаў Старога Запавету Сімяон Богапрыемнік.

іерэй Уладзімір Далгаполаў, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска: "Калі яму давялося перакладаць кнігу прарока Ісаі, там быў такі сціх: "Гэтая дзева ва ўлонні прыме і народзіць сына". І ён спыніўся і думаў, што ў яўрэйскім арыгінале дапушчаная памылка, хацеў перакласці "гэтая жонка, жанчына прыме ва ўлонні". Але яго спыніў анёл Гасподні і сказаў, што ён сам не ўбачыць смерці, пакуль не ўбачыць выканання гэтага прароцтва".

Святое Паданне кажа пра тое, што на момант сустрэчы з Ісусам у Іерусалімскім храме Сімяону было каля трохсот шасцідзесяці гадоў.

Цяпер гэтыя словы паўтараюцца за кожным вячэрнім набажэнствам у малітоўнай песні праваслаўнай царквы. Свята Грамніц суправаджаецца ўсяночным трываннем. Падчас самой літургіі гучаць два спевы - трапар і кандак. Яны тлумачаць і знешні гістарычны, і ўнутраны духоўны сэнс ўрачыстасці, што адбылася стагоддзі таму.

Апранаюцца на святочнае набажэнства святары ў праваслаўнай царкве ва ўбранне двух колераў: блакітнага як колер Багародзіцы ці залатога або белага, як у царскім святле Хрыста. Традыцыяй, якая аб'ядноўвае каталікоў і праваслаўных, з'яўляецца асвячэнне свечак. Напярэдадні і ў сам дзень Грамніц у праваслаўным храме асвячаецца хлеб і раздаецца вернікам. Гэтае свята цесна звязана з больш сучаснай падзеяй у жыцці царквы. Пятнаццатага лютага таксама адзначаюць Міжнародны дзень праваслаўнай моладзі.