Сёння праваслаўныя адзначаюць Вялікі Спас

19 августа 2014

Сёння праваслаўныя адзначаюць адно з галоўных хрысціянскіх святаў - Праабражэнне Гасподняе. Яго яшчэ называюць Яблычны або Вялікі Спас. Згодна з народнымі прыметамі, гэтае свята абазначае надыход восені. Звычайна на Праабражэнне пасля літургіі ў храмах асвячаюцца плады новага ўраджаю - яблыкі, грушы, слівы. У паўднёвых раёнах у гэты дзень каштуюць першы вінаград.
Трэці Спас - Арэхавы (яго таксама называюць Хлебным) - адзначаецца 29 жніўня.