Сёння праваслаўныя ўшаноўваюць Мікалая Угодніка

22 мая 2018

Хрысціяне вераць, што свяціцель здзяйсняе і сёння цуды. Адзін з самых папулярных і любімых у народзе святых мае дзве вялікія даты на год: 19 снежня адзначаецца дзень яго памяці, і сёння, 22 мая, - дзень пераносу мошчаў свяціцеля Мікалая ў італьянскі горад Бары. У народзе гэтае свята завуць Міколам летнім. На сяле ў гэты дзень прынята саджаць ярыну, грэчку і бульбу, выганяць на далёкую пашу канёў. На Міколу Цудатворца дождж - прадвеснік добрага ўраджаю.