Праваслаўная царква адзначае дзень святога Мікалая-Цудатворца

19 декабря 2018

Сёння праваслаўная царква адзначае дзень памяці аднаго з самых любімых святых - Мікалая-Цудатворца. Паводле пісання, архіепіскап Мір Лікійскіх быў адданым прапаведнікам хрысціянства. Сілай малітвы здзяйсняў шматлікія цуды. Сваім абаронцам Святога Мікалая лічаць абгавораныя і нявінна асуджаныя, падарожнікі і беднякі. За любоў да дзяцей сучаснікі назвалі яго праваслаўным Дзедам Марозам. Дарэчы, Дзень Свяціцеля Мікалая адзначаюць двойчы за год. Сёння Мікола-зімовы. З гэтага дня, паводле падання, наступаюць суровыя маразы, ледзянеюць рэкі і азёры.