Сёння павышаюцца працоўныя і сацыяльныя пенсіі

1 ноября 2014
Сёння павышаюцца працоўныя і сацыяльныя пенсіі, а таксама надбаўкі і даплаты да іх. Згодна з указам Кіраўніка дзяржавы, працоўныя пенсіі павялічваюцца на 5,3 працэнта. У выніку пенсія складзе ў сярэднім 2 мільёны 644 тысячы 800 рублёў. Для кожнага гэтая лічба будзе індывідуальнай. Памер выплат залежыць ад стажу і зарплаты. Сёлета гэта ўжо трэці пераразлік працоўных пенсій. З 1 лютага яны павялічыліся на 5,2%, а з 1 жніўня на 7,3%.У лістападзе пералічаць і мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, а таксама надбаўкі і даплаты да іх. Павышэнне гэтых выплат чацвёртае сёлета. Мінімальныя пенсіі пералічвалі на пачатку лютага, мая і жніўня.