Сёння апошні дзень запісу на цэнтралізаванае тэсціраванне

1 июня 2015

Пункты рэгістрацыі будуць працаваць з 9 раніцы да 7 вечара. Нагадаем, што абітурыент мае права здаваць тэсты па трох вучэбных прадметах. Беларуская ці руская мова абавязковыя для ўсіх спецыяльнасцяў. А вось два іншыя прадметы - профільныя. Першы тэст па беларускай мове абітурыенты будуць здаваць ужо 14 чэрвеня, па рускай напішуць на наступны дзень. Рэзервовы дзень для здачы цэнтралізаванага тэсціравання - 2 ліпеня.