Сёння - апошні дзень для падачы падатковай дэкларацыі

3 марта 2014

Сёння - апошні дзень, калі грамадзяне Беларусі павінны падаць падатковыя дэкларацыі за мінулы год. Звычайна кампанія заканчваецца 1 сакавіка, але гэтым разам дата выпала на суботу. У спісе тых, хто абавязаны паведаміць пра дадатковыя заробкі, - людзі, якія атрымлівалі даходы з-за мяжы, або тыя, хто прадаў за апошнія пяць гадоў другую кватэру, другі гараж, другі зямельны ўчастак альбо дачу. Новаўвядзенне сёлетняй падатковай кампаніі - абавязковае дэклараванне непагашаных крэдытаў ад замежных грамадзян і арганізацый. Дэкларацыю, дарэчы, можна выслаць поштай або праз Інтэрнэт.