Сёння падвялі вынікі конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці лясной галіны ў СМІ

13 сентября 2018

Аб тым, што журналісты дапамагаюць вырашаць шматлікія праблемы і не абыходзяць бокам вострыя тэмы, напярэдадні Дня працаўнікоў лясной гаспадаркі гаварылі ў галіновым ведамстве. Сёння там падвялі вынікі конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці лясной галіны ў сродках масавай інфармацыі. Сярод пераможцаў і наш калега - спецыяльны карэспандэнт Агенцтва тэленавін Аляксандр Харавец. Паводле версіі журы, ён стаў першым у намінацыі "За лепшы матэрыял на радыё і тэлебачанні".

Таксама сёння ўшаноўвалі і лепшых працаўнікоў лясной галіны. Ганаровыя граматы, кветкі і памятныя сувеніры міністр уручыў больш чым тром дзясяткам лесаводаў.