У Доме радыё падвялі вынікі конкурсу "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням"

16 мая 2019

На працягу месяца прыхільнікі мультыспартыўнага форуму дасылалі лепшае прывітанне ІІ Еўрапейскім гульням. Сёння ў Доме радыё падвялі вынікі конкурсу сэлфі. Галасаванне за лепшы фотаздымак ішло на сайце міжнароднай радыёстанцыі "Беларусь". Карыстальнікі Інтэрнэту вызначылі тройку пераможцаў - імі сталі балельшчыкі з Германіі, Расіі і Беларусі. Кожны атрымае камплекты білетаў на спаборніцтвы Гульняў, а таксама форму і сувеніры з сімволікай першынства. Усяго ж падчас конкурсу паступіла больш за сто семдзесят здымкаў з дваццаці шасці краін свету.

Падчас падвядзення вынікаў конкурсу была прэзентавана і новая сувенірная прадукцыя Белпошты. Яе ўжо можна набыць ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі. На спартыўныя баталіі Еўрапейскіх гульняў выкуплена ўжо больш за сорак тысяч білетаў, самыя папулярныя квіткі - на цырымоніі адкрыцця і закрыцця, пляжны футбол, баскетбол, веласіпедны спорт.