Сёння па ўсёй краіне прадоўжылі працу прамыя тэлефонныя лініі

19 сентября 2015

У Мінску заўвагі і пажаданні тых, хто звярнуўся, выслухала намеснік старшыні гарвыканкама Жанна Бірыч. Сёння шмат увагі надалі пытанням парадку ўзаемаразлікаў за аказанне паслуг. У прыватнасці, некаторыя жыхары сталіцы цікавяцца, ці правамерна аплачваць дамафонную сувязь па прэйскуранце наяўнымі, а не з дапамогай уключэння дадзенага плацяжу ў квітанцыю нароўні з іншымі камунальнымі паслугамі.

Яшчэ адно вострае пытанне - цэнаўтварэнне на сезонную сельгаспрадукцыю. У Мінгарвыканкаме падкрэслілі: адпаведныя службы штодня манітораць сітуацыю на рынках і не дапускаюць неабгрунтаванага павышэння цэн на агародніну і садавіну.

Кожны, хто патэлефанаваў, абавязкова атрымлівае пісьмовы адказ на сваё пытанне. Як адзначаюць спецыялісты, больш за ўсё заўваг у людзей да сферы ЖКГ, аднак з кожным тыднем колькасць званкоў памяншаецца.