Сёння па ўсёй краіне адкрыюцца прафсаюзныя прававыя прыёмныя

22 февраля 2018
Больш як 100 інспектараў бясплатна пракансультуюць па пытаннях абароны працоўных праў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў працаўнікоў. Месца і час правядзення кансультацый можна даведацца на інтэрнэт-партале Федэрацыі і ў арганізацыях прафсаюзаў свайго горада. Толькі за мінулы год прафсаюзныя інспектары працы прынялі больш як 4 тысячы чалавек. Асноўны блок зваротаў звязаны з працоўнай дзейнасцю, а таксама жыллёвым і пенсіённым заканадаўствамі.