Сёння па ўсёй планеце адзначаюць Сусветны дзень бежанцаў.

20 июня 2014

Сёння мільёны людзей па ўсёй планеце адзначаюць Сусветны дзень бежанцаў. Яго Генасамблея ААН зацвердзіла ў 2000 годзе. У гэты дзень насельніцтва ўсяго свету праяўляе салідарнасць з тымі, каму прыйшлося пакінуць свае дамы па тых ці іншых прычынах. На сёння ў свеце 43 мільёны бежанцаў, 7 мільёнаў з іх - дзеці. Большасць бежанцаў пражывае ў Афрыцы. Беларусь актыўна садзейнічае тым, хто мае патэрэбу ў падтрымцы ў цяжкія моманты. Сёння ў нашай краіне адкрытыя 4 цэнтры часовага знаходжання бежанцацаў - у Нацыянальным аэрапорце, Віцебску, Гомелі і Брэсце.