Сёння па ўсёй Беларусі праходзяць святочныя мерапрыемствы для дзяцей

1 июня 2015

Больш за 300 школьнікаў з паветранымі шарамі ў кампаніі казачных персанажаў прайшлі сёння маршам па цэнтральных вуліцах Гродна. Гэта першы і пакуль адзіны ў Беларусі выключна дзіцячы парад.

Да самага вечара гасцей і жыхароў горада будуць забаўляць аніматары, артысты тэатраў і клоўны. Таксама да іх паслуг будуць спартыўныя пляцоўкі, павільёны з ласункамі і атракцыёны.