Сёння па Беларусі захаваецца аранжавы ўзровень небяспекі

5 сентября 2017

Непагадзь прыйшла і ў Беларусь. Напярэдадні з-за моцнага дажджу і ветру ў Мінску пацярпелі тры чалавекі. На іх зваліўся павільён прыпынку. Зламаныя дрэвы пашкодзілі 8 аўтамабіляў і два дамы. Амаль месячная норма ападкаў абрынулася ўначы на Жлобін. Сёння па Беларусі захаваецца аранжавы ўзровень небяспекі. Дажджы абяцаюць ва ўсіх раёнах, месцамі навальніцы з моцным парывістым ветрам.