Сёння па Беларусі прагназуюць моцныя дажджы

21 октября 2013

У Беларусі восень больш традыцыйная. Сёння па краіне - моцныя дажджы. Паветра прагрэецца да плюс 3-9. Заўтра ліўні спыняцца, а з сярэдзіны тыдня ў Беларусь пачне паступаць цёплае паветра з Цэнтральнай Еўропы. Чакаецца павышэнне тэмпературы да плюс 15, а па Брэсцкай вобласці - і ўсе 17 градусаў цяпла.