Сёння Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу спаўняецца 69

20 ноября 2015
У сваё свята Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы падвядзе вынікі міжнароднай канферэнцыі "Князь Уладзімір. Цывілізацыйны выбар". У сан мітрапаліта Кірыл быў узведзены ў 91-ым, у 2009-ым ён быў абраны Памесным Саборам 16-ым патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі. 

З днём нараджэння Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў Прэзідэнт Беларусі.

"Ваша нястомнае стваральнае служэнне садзейнічае сцвярджэнню хрысціянскіх каштоўнасцей, выхаванню і захаванню ў людзях высокіх маральных якасцей. Мудрасць, працавітасць і актыўная пазіцыя з'яўляюцца залогам Вашай плённай першасвяціцельскай дзейнасці", - гаворыцца ў віншаванні.