Сёння пашпарты гатовасці падпішуць усе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі

23 августа 2019

Сёння пашпарты гатовасці да новага навучальнага года падпішуць усе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Неабходных дакументаў пакуль не было ў шасці працэнтаў школ - гэта 180 устаноў. Асаблівую ўвагу пры праверцы спецыялісты надаюць харчовым блокам, сталовым - там не павінна быць парушэнняў санітарных норм. А таксама спартыўным залам, стадыёнам і збудаванням. У новым навучальным годзе будуць працаваць 3003 установы агульнай сярэдняй адукацыі, восем школ-новабудоўляў.