Аграрыі Мінскай вобласці перасягнулі мільённы рубеж па намалоце зерня. Сёння адзначылі першых камбайнера і вадзіцеля тысячнікаў Мінскай фабрыкі агародніны. Каб намалаціць і перавезці звыш мільёна кілаграмаў збожжа, лепшаму дуэту хлебаробаў спатрэбілася 13 працоўных змен. За плённую працу камбайнер і вадзіцель цяжкагруза атрымалі каштоўныя падарункі ад кіраўніцтва горада.
Адразу пасля урачыстасцяў камбайнер і вадзіцель вярнуліся да працы. Дарэчы, сёлета Мінскі раён значыцца ў лідарах уборачнай гонкі. Яго сярэдняя ўраджайнасць складае каля 50 цэнтнераў з гектара.













