Сёння адзначаюць Міжнародны дзень студэнта

17 ноября 2017

Самае актыўнае і яркае свята - Міжнародны дзень студэнта - адзначаюць сёння. У ВНУ ладзяць капуснікі і творчыя вечарыны. Для сталічных студэнтаў падрыхтавалі і спартыўны фэст - масавае катанне на каньках. На лёд выйшлі больш як 240 маладых людзей. Для іх прафесійныя фігурысты далі майстар-класы, а разам з камандай хакейнага клуба юнакі і дзяўчаты забівалі шайбы.

Падчас лядовага свята самых актыўных у вучобе студэнтаў ўзнагародзілі граматамі і падзякамі.