Сёння адзначаюць Дзень чыгуначніка

4 августа 2013

Дзень чыгуначніка адзначаюць сёння працаўнікі стальных магістраляў. У Беларусі - гэта больш за 110 тысяч чалавек. Святочныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краіне. Першым беларускім горадам з чыгуначным рухам стаў Гродна. Першая лінія пачала дзейнічаць яшчэ ў 1862 годзе. Сёння Беларуская чыгунка - гэта развітая транспартная сістэма працягласцю пяць з паловай тысяч кіламетраў. Толькі за першае паўгоддзе магістраль перавезла каля 50 мільёнаў пасажыраў і 70 мільёнаў тон грузаў. Штогод Беларуская чыгунка абнаўляе вагоны і лакаматывы. Напярэдадні быў падпісаны кантракт на пастаўку 18 новых грузавых лакаматываў з Кітая. У планах на восень - завяршэнне работы па электрыфікацыі чыгункі Бабруйск - Жлобін, ну а далей - Калінкавічы, Гомель.