Сёння адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці

20 ноября 2014

Гэтае свята ў 54-м годзе заснавала Генеральная Асамблея ААН. Яно заклікана садзейнічаць дабрабыту юных жыхароў нашай планеты. Менавіта ў гэты дзень 25 гадоў назад у Нью-Ёрку прынялі Канвенцыю аб правах дзіцяці. Яе галоўная мэта - забяспечыць дзецям ва ўсім свеце шчаслівае дзяцінства і абараніць іх правы. Зараз дзеці складаюць больш за траціну насельніцтва Зямлі. У нашай краіне доля юных жыхароў складае амаль 20%.