Сёння адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці

20 ноября 2020

У Беларусі клопат аб дзецях - адзін з прыярытэтных кірункаў сацыяльнай палітыкі. У нашай краіне кожны год адкрываюцца новыя садкі, школы, цэнтры дзіцячай творчасці, спартыўныя секцыі. Сучаснай тэхнікай абсталююцца радзільныя дамы, бальніцы і паліклінікі. Беларусь належыць да краін з нізкім узроўнем дзіцячай смяротнасці. Дзякуючы прымяненню высокіх тэхналогій у лячэнні неданошаных дзяцей, амаль у 3 разу часцей сталі ратаваць немаўлят з масай цела да 1000 грамаў.

Паводле даных перапісу насельніцтва, у 2019 годзе ў Беларусі нарадзілася больш як 87 тысяч дзяцей, сярод іх ледзь больш як 45 тысячы хлопчыкаў і 42 тысячы 400 дзяўчатак. Больш за палову нованароджаных - гэта другое або трэцяе дзіця. У спіс самых папулярных дзіцячых імёнаў увайшлі Максім, Арцём, Міхаіл, Сафія, Ганна і Марыя.

Аказвае наша дзяржава і фінансавую падтрымку маленькім беларусам. Так, пры нараджэнні першага дзіцяці адначасова дзяржава выплачвае больш як дзве з паловай тысячы рублёў, другога і трэцяга - больш за тры з паловай. Выплачваецца і штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці.