Сёння адзначаецца Міжнародны дзень міру

21 сентября 2015

"Партнёрства дзеля міру - годнасць для ўсіх". Пад такім дэвізам сёння адзначаецца Міжнародны дзень міру. Ён заснаваны Генасамблеяй ААН у знак важнасці адмовы ад насілля і спынення агню па ўсёй планеце. Сёння па традыцыі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку пройдзе цырымонія ля "Звана міру". Разам з іншымі краінамі Міжнародны дзень міру сёння адзначыць і Беларусь. Нагадаем, мінулы тыдзень у краіне быў Тыднем міру. Ва ўсіх рэгіёнах прайшлі святочныя мітынгі, семінары, лекцыі, паказы фільмаў.