Сёння адзначаецца Дзень пажарнай службы Беларусі

25 июля 2013

ЕС зацікаўлена ў супрацоўніцтве з беларускімі ратавальнікамі. Спецыялісты прыступілі да стварэння так званага Атласа рызык. Электронная праграма будзе ўтрымоўваць звесткі аб пагрозе антрапагенных і стыхійных бедстваў. У рамках Усходняга партнёрства ў гэтым кірунку прымаюць удзел Арменія, Грузія, Азербайджан, Малдова і Украіна. У Славакіі спецыялісты выратавальных ведамстваў вывучылі праграму прагназавання і маніторынгу падтапленняў. Па статыстыцы менавіта паводкі складаюць вялікую частку прыродных бедстваў.


Узровень падрыхтоўкі і тэхнічнага абсталявання беларускіх ратавальнікаў высока ацэньваецца за мяжой. Нагадаем, МНС Беларусі ўжо не раз аказвала гуманітарную дапамогу замежным дзяржавам. Неаднаразова авіяцыя нашых ратавальнікаў удзельнічала ў тушэнні лясных пажараў у Турцыі, Грэцыі і Расіі.


Сёння адзначаецца Дзень пажарнай службы Беларусі. За сваю 160-гадовую гісторыю айчынныя ратавальнікі не на словах, а на справе даказалі, што Прафесіяналізм, адвага, гонар для іх - не пустыя словы. Ведамства аб'ядноўвае 17 спецыяльных служб.