Сёння адкрываецца XXVIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

18 февраля 2021
Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны. У Мінску сёння адкрываецца XXVIII Міжнародная выстава-кірмаш.

"Сімвалічна, што цэнтральным экспанентам цяперашняга форуму выступае Садружнасць Незалежных Дзяржаў. У год 30-годдзя гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі  Беларусь старшынствуе ў Садружнасці. Мінск заўсёды быў і застаецца прынцыповым прыхільнікам стваральнага супрацоўніцтва і ўсебаковай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Знакавыя выданні дзяржаў - удзельнікаў СНД, што экспануюцца на выставе,  закліканы садзейнічаць умацаванню гуманітарных сувязяў нашых краін і народаў", - гаворыцца ў прывітанні.

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, за перыяд свайго існавання Мінскі кніжны форум стаў значнай дыскусійнай пляцоўкай не толькі для аўтараў і кнігавыдаўцоў, але і для шырокага кола інтэлектуалаў, якія любяць і цэняць якаснае друкаванае слова.

Месца цэнтральнага экспанента за Садружнасцю Незалежных Дзяржаў – аб’яднанню сёлета 30 гадоў. Прастора стылізавана пад агульны дом з рознымі пакоямі, у тым ліку так званым кабінетам пісьменніка і дзіцячым. Усяго ў "БелЭкспа" прэзентуюць каля 300 экспанентаў з 20 дзяржаў. Беларускі стэнд  дэманструе работы нашых выдаўцоў за 2020 год. Сачыць за мерапрыемствам можна і аддалена. У анлайн-фармаце пройдзе сімпозіум літаратараў. 

Дабрацца да выставачнага комплексу можна бясплатна ад станцыі метро  "Няміга"  на спецыяльным паэтычным аўтобусе. Выстава прадоўжыцца да 21 лютага ўключна. Адзначым, менавіта на гэтую нядзелю выпадае Дзень роднай мовы.