Сёння адкрываецца вясновая сесія беларускага парламента сёмага склікання

2 апреля 2020
У парламенцкім партфелі не менш за чатыры дзясяткі праектаў законаў. Многія з іх гатовы да разгляду. На парадку дня пасяджэння Палаты прадстаўнікоў пагадненне паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз, з Малдовай  - аб сацыяльным забеспячэнні і дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў частцы фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку. А ў Савеце Рэспубліцы пасля адкрыцця сесіі пройдзе сёння рабочая нарада для сенатараў - кіраўнікоў рабочых груп па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў.