Сёння адкрываецца сезон сельскагаспадарчых кірмашоў

22 сентября 2018

На галоўнай пляцоўцы ля Палаца спорту прадэманструюць шырокі асартымент свежай агародніны і садавіны па зніжаных цэнах. Сваю прадукцыю, у тым ліку і мяса-малочную, у сталіцу прывязуць фермеры і сельгаспрадпрыемствы Гродзенскай вобласці.

У наступныя дні маштабны гандаль разгорнецца ля "Чыжоўка-Арэны". Там дары са сваіх падворкаў па чарзе прадэманструюць прадпрыемствы Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Вітамінную эстафету завершыць самы паўночны рэгіён - Віцебская вобласць.

Дарэчы, восеньскія міні-кірмашы будуць арганізаваныя і ва ўсіх раёнах Мінска. Прадоўжацца такія базары да 4 лістапада.