Сёння адкрыўся мабільны каток ля сталічнага Палаца спорту

5 октября 2013

Аматары катання апрабоўваюць толькі што заліты лёд. У пунктах пракату - 125 пар новых канькоў. Дарэчы, у наступным сезоне спартыўны аб'ект відазменіцца. Шкляная канструкцыя забяспечыць дадатковы камфорт для наведвальнікаў. Працаваць каток будзе да сярэдзіны красавіка наступнага года.


Штодня наведвальнікаў чакае 12 сеансаў, апошні, дарэчы, завяршаецца ў 23 гадзіны. Сеанс доўжыцца 45 хвілін і даступны па цане - 15 тысяч для дзяцей і 25 для дарослых.