Сёння адкрылі абноўленую дошку гонару Фрунзенскага раёна

17 апреля 2019

Поспехі юных жыхароў сталіцы! Сёння адкрылі абноўленую дошку гонару Фрунзенскага раёна, таксама высаджана алея маладзёжнай славы. Туі ўпрыгожылі сквер на вуліцы Кальварыйскай. Мерапрыемствы прысвяцілі дню нараджэння - сёлета Фрунзенскаму раёну 68 гадоў.

Насельніцтва Фрунзенскага раёна - звыш 400 тысяч чалавек. Адміністратыўная тэрыторыя актыўна развіваецца. Сёлета пабудуюць 6 новых жылых дамоў. Узводзяцца і аб'екты інфраструктуры.

Акрамя таго, у Фрунзенскім раёне плануюць пабудаваць дзіцячую паліклініку ў мікрараёне Сухарава.