Сёння адкрылі рух па вуліцы Жукоўскага

14 октября 2014

Сёння адкрылі рух па вуліцы Жукоўскага на ўчастку ад вуліцы Варанянскага да Магілёўскай. У сувязі з гэтым будзе скарэктаваная работа некаторых аўтобусных маршрутаў. Так, аўтобусы нумар 24 і 65 ізноў будуць курсіраваць па пастаянных трасах: па вуліцах Варанянскага, Жукоўскага, Магілёўскай і Талстога ў абодвух напрамках.


Экспрэсныя аўтобусныя маршруты нумар 1146-ТКа і 1346-ТК праедуць па вуліцах Аэрадромнай, Валадзько, Жукоўскага, Магілёўскай і Талстога ў абодвух напрамках.