Сёння вызначалі лепшых вальшчыкаў лесу Мінскай вобласці

19 июля 2019
Наламалі нямала дроў. На спаборніцтвах сярод лясгасаў Мінскай вобласці сёння вызначалі лепшых вальшчыкаў лесу. У руках прафесіяналаў  бензапіла. Пры гэтым падчас першага выпрабавання інструмент трэба сабраць на хуткасць. Лясныя гульні арганізавалі адразу на некалькіх лакацыях. У  рынг для лесарубаў ператварылася лесасека ў Пухавіцкім раёне. Тут майстры спаборнічалі ў дакладнасці - пілавалі дрэвы так, каб ствол прызямліўся на спецыяльную метку.

Акрамя таго, вальшчыкі спаборнічалі ў хуткасным распілоўванні бярвення, каманднай дуэлі, а таксама пры дапамозе пілы ачышчалі ад галінак ствол дрэва.

Дарэчы, менавіта зборная вальшчыкаў лесу Мінскай вобласці - дзеючы чэмпіён свету сярод лесарубаў. Летась на сусветных спаборніцтвах у Нарвегіі наша каманда пацвердзіла тытул  другі раз.